Logo Polskiego Radia
Print

Карта вялікай сям'і

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.12.2014 13:42
Эва Копач: Яе ўвядзеньне было неабходна, каб дапамагчы польскім сем'ям.

Увядзеньне Карты вялікай сям’і было неабходна, паколькі польскай сям’і патрэбная дапамога. А таксама гэта выкананьне абяцаньняў, - гэтак прэм’ер-міністар Польшчы Эва Копач ацэньвае рашэньне парлямэнту, які ў пятніцу вырашыў, што са студзеня ўрадавая праграма будзе ўведзена ў выглядзе закону.

Дагэтуль зьніжкі і льготы для шматдзетных сем’яў уводзілі муніцыпальныя ворганы. Цяпер уладальнікі Карты вялікай сям’і заплацяць менш за праезд па чыгунцы, уваход у некаторыя музэі, афармленьне пашпартоў.

На думку кіраўніка ўраду Эвы Копач, гэта крок у добрым напрамку.

Э. Копач: Мы хочам, каб у дзяцей былі роўныя адукацыйныя шанцы. Там, дзе ў сям’і бацькі працуюць, каб яны не былі прымушаны адмаўляцца ад сваіх прафэсійных плянаў. Карта вялікай сям’і дае розныя льготы. І выдаткі на гэтыя льготы ўжо ўнесены ў дзяржаўны бюджэт на будучы год.

Карту можа атрымаць сям’я з трымя і больш дзецьмі. Дакумэнты выдаюць мясцовыя ворганы ўлады Польшчы.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт