Вараб'ёў: Пуцін прызнаў, што санкцыі нявыгадныя
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.12.2014 17:32
Паводле аналітыка Польскага інстытута міжнародных спраў, рыторыка Крамля мяняецца.
EPA/MIKHAIL KLIMENTYEV
EPA/MIKHAIL KLIMENTYEV
Штогадовая прамова Ўладзіміра Пуціна на форуме Фэдэральнага сходу была неадназначная, лічыць Яўген Вараб'ёў.
„З аднаго боку, як і чакалася, гэта была дэманстрацыя ваеннай, палітычнай і эканамічнай сілы Расеі, але з другога - прызнаньне слабасьці”, - лічыць аналітык Польскага інстытута міжнародных спраў.
Хоць Пуцін абвінаваціў Захад у эканамічнай агрэсіі, то адначасова прызнаў, што санкцыі былі ўдарам па Расеі, падкрэсьліў Вараб'ёў.
Яўген Вараб'ёў: Шмат сьведчыць пра тое, што Пуцін канчаткова прызнаў, што санкцыі разам з паніжэньнем цаны на нафту – гэта ўдар па эканоміцы Расеі. Рыторыка Крамля памянялася. Пуцін ужо заўзята не запэўнівае, што санкцыі непасьпяховыя й ня варта зьвяртаць на іх увагу. Цяпер бачная нейкая зьмена па гэтай справе.
Вараб'ёў адзначыў, што Ўладзімір Пуцін амаль не закранаў сытуацыі ў чачэнскай сталіцы, дзе мінулай ноччу баевікі занялі ўчастак паліцыі й Дом друку.
Уладзімір Пуцін выступіў на форуме Фэдэральнага сходу ўжо адзінаццаты раз.
аз