Logo Polskiego Radia
Print

Беласток замярзае

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.12.2014 17:20
Без ацяпленьня застаюцца большасьць жылых раёнаў гораду.

Прычынай клопатаў з ацяпленьнем стала буйная аварыя на галоўнай цеплатрасе гораду. З-за раптоўных маразоў лопнула труба. На некаторы час давялося выключыць ацяпленьне ва ўсім горадзе, заявіў прэсавы сакратар Камунальнай службы цеплавой энэргіі Беластоку Зьбігнеў Галэмбеўскі.

Цяпер рамонтныя службы вядуць працы па паўторным падключэньні жылых кварталаў да ацяпляльнай сеткі. У першую чаргу, цяпло падаецца ў шпіталі ды цэнтральныя раёны горада. Аднак рамонтныя працы могуць заняць некалькі гадзін, а ў некаторых месцах нават дзён.

Раніцай тэрмомэтры ў Беластоку паказвалі мінус 11 градусаў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт