Logo Polskiego Radia
Print

У Эўропе ня хочуць аўтамабіляў з Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.11.2014 12:41
Пагаршэньне сытуацыі аўтазаводаў бачнае на прыкладзе экспарту польскіх аўто.

Хоць на рынках Заходняй Эўропы попыт на аўтамабілі расьце, машыны з Польшчы карыстаюцца ўсё меншай папулярнасьцю.

Паводле Інстытуту Самар, які займаецца дасьледаваньнем аўтамабільнага рынку, у кастрычніку вытворчасьць на аўтазаводзе „Fiat” у горадзе Тыхы, „Opel” у Глівіцэ й „Volkswagen” у Познані зьменшылася ў параўнаньні зь верасьнем на больш чым 17%, то бок да 43,8 тысяч штук.

Розьніца на карысьць вытворчасьці ў мінулым годзе невялікая, але тэндэнцыя бачная на працягу многіх месяцаў. Можна чакаць, што вытворчасьць на працягу 2014 году будзе крыху меншая, чым вынік, дасягнуты ў 2013 (больш за 575 шт.), прадугледжваюць аналітыкі Інстытуту Самар.

У параўнаньні з папярэднім месяцам, у кастрычніку ўсе польскія вытворцы фіксавалі скарачэньне аб'ёму вытворчасьці: „Fiat Auto Poland” — на 18,96%, „Volkswagen Poznań” – на 17,63% і „Opel Polska” – на каля 9,65%. У параўнаньні зь мінулым годам пагоршыліся вынікі таксама ўсіх троx фабрык.

Лідарам па вытворчасьці надалей зьяўляецца канцэрн „Fiat Auto Poland”, удзел якога ў рынку ў 2014 годзе складае 55,2%. На другім месцы канцэрн „Volkswagen Poznań” з удзелам 29,9% і на трэцім „Opel Polszcza” — 14,9%.

Пагаршэньне сытуацыі аўтазаводаў бачнае на прыкладзе экспарту польскіх аўтамабіляў. Кошт іх экспарту за першыя сем месяцаў гэтага году склаў да 3,12 мільярда даляраў, што на 4,2% менш, чым у студзені-ліпені 2013 году.

Паводле камэнтатараў, сытуацыя можа зьмяніцца налета, паколькі канцэрн „Opel”, працаўладкоўвае дадатковых працаўнікоў дзеля вытворчасьці новай мадэлі „Astra”.
У разьвіцьцё вытворчасьці інвэстуе таксама „Volkswagen”, які апрача будаўніцтва новага заводу ў Вжэсьні, мадэрнізуе таксама завод у Познані.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт