Алкатэсты вакол могілак
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
02.11.2014 14:35
У межаx акцыі "Зьніч", якая праводзіцца ў Польшчы штогод на Дзяды, на дарогах і ля могілак паліцыя правярае кіроўцаў на цьвярозасьць.
PAP
Амаль 1300 п'яных затрымала паліцыя летась падчас штогадовай акцыі "Зьніч".
Прадстаўнік Галоўнай камэндатуры паліцыі Марэк Канкалеўскі запэўнівае, што падчас сёлетніх мерапрыемстваў ня будзе паблажак для аматараў язды на «двайным газе». Праверка на сучасных алкаметраx займае ўсяго некалькі сэкундаў, а гэта дазваляе паліцыі хутка праверыць шмат кіроўцаў.
Паліцыя папярэджвае, што падчас выходных трэба быць вельмі асьцярожным. На сьвяты на дарогі выязджаюць таксама людзі, якія кіруюць аўтамабілем вельмі рэдка, але яны паўнапраўныя ўдзельнікі аўтамабільнага руху і да іх трэба ставіцца са зразуменьнем.
У межаx акцыі "Зьніч", якая праводзіцца ў Польшчы штогод на Дзяды, на дарогах і ля могілак паліцыя правярае цьвярозасьць кіроўцаў. Ня без увагі застаюцца хуткасьць руху, выкарыстаньне рамянёў бясьпекі і дзіцячыx крэслаў у аўтамабілях.
эб/IAR