Logo Polskiego Radia
Print

Польскі касьцёл лічыць вернікаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.10.2014 10:50
У выніку павінна быць створана „мапа рэлігійнасьці” краіны.
Flickr/magrokr

Сёньня ў больш чым 10500 польскіх прыходах будзе праведзены нядзельны падлік вернікаў. Гэта робіцца з мэтай падрыхтоўкі справаздачы пра рэлігійнасьць палякаў.

Падлік вернікаў ладзіцца штогод, як правіла, восеньню. Яго асноўная мэта - убачыць, колькі людзей прыходзяць на імшу, колькі зь іх складаюць мужчыны, колькі жанчыны ды колькі вернікаў прычашчаецца. Лічыць будуць усіх прыйшоўшых ва ўзросьце ад сямі гадоў. Потым гэтыя дадзеныя будуць выкарыстаныя для абнаўленьня статыстычных дадзеных для Касьцёла й распрацоўкі „мапы рэлігійнасьці” каталікоў у Польшчы.

Гэтае дасьледаваньне праводзяцца ў адпаведнасьці з пастановай Канфэрэнцыі польскага Эпіскапату. Аналізам сабраных дадзеных займаецца Інстытут статыстыкі Каталіцкага касьцёла.

З дадзеных, прадстаўленых Інстытутам з пачатку 1990-х гадоў, з году ў год назіраецца невялікае, але ўстойлівае зьніжэньне ўдзельнікаў нядзельнай імшы.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт