Садаводы перакрылі трасу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.10.2014 20:58
Гэта знак пратэсту супраць бязвыхаднай сытуацыі вытворцаў
польскіх яблыкаў.
Польскія садаводы перакрылі трасу No 40, у пяцідзесяці кілямэтрах ад
Варшавы. Гэта знак пратэсту супраць бязвыхаднай сытуацыі вытворцаў
польскіх яблыкаў. Гэта таксама праява расчараваньня ЭЗ і польскім ўрадам у
дадзенай справе.
Садаводы лічаць, што Брусэль не дапамог пасьля ўвядзеньня Расеяй эмбарга.
Намесьнік старшыні Польскай сялянскай партыі Адам Ярубас скрытыкаваў
ЭЗ за прапанову зьнішчаць фруктовую прадукцыю.
А.Ярубас: Мэханізм падтрымкі з боку ЭЗ недасканалы. Брусэль прапануе
кампэнсацыі ў трох выпадках: за прадукцыю, перададзеную на дабрачынныя
мэты, за ўтылізаваную садавіну і за пакінутую на палях. Асабліва апошняя
прапанова непрымальная для сялян па псыхалягічна-сацыяльных прычынах.
Цяжка пакінуць плён на полі. Гэта дрэнная прапанова. ЭЗ павінен
выпрацаваць іншы мэханізм кампэнсацый.
Садаводы б’юць трывогу, што цяперашняя сытуацыя прывядзе да краху
польскага садаводзтва. Адзін кіляграм яблыкаў у скупцы каштуе 10 грошаў.
Пратэстоўцы заяўдяюць, што будуць блякаваць дарогу да чацьвярга.
яс