Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы паставяць першы помнік Вікіпэдыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.10.2014 16:13
Ён будзе ўсталяваны на плошчы ў памежным гарадку Слубіцэ.

/
Першы ў сьвеце помнік Вікіпэдыі будзе пастаўлены ў Польшчы. Інтэрнэт-энцыкляпэдыя будзе ўшанаваная ў гарадку Слубіцэ – на мяжы зь Нямеччынай.

Помнік будзе разьмешчаны на Франкфурцкай плошчы. Ініцыятарам гэтай ідэі зьяўляецца дырэктар „Collegium Polonicum” у Слубіцах Кшыштаф Вайцяхоўскі.

Аўтарам скульптуры зьяўляецца 30-гадовы скульптар Мігран Гакабян - ураджэнец Армэніі, які скончыў Слубіцкі ўнівэрсытэт.

На рэалізацыю помніка ўлады выдзелілі з муніцыпальнага бюджэту 50 тысяч злотых. Паводле іх, скупльтура павінна быць сымбалям таго, што Слубіцэ — гэта акадэмічны горад.

Урачыстае адкрыцьцё помніка заплянаванае на 22 кастрычніка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт