Экспартная дзейнасьць польскіх кампаній
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
26.09.2014 18:19
Амаль траціна польскіх кампаній займаюцца экспартнай дзейнасьцю.
Асноўным напрамкам экспансіі зьяўляюцца краіны ЭЗ, у асноўным, Нямеччына. Усё больш і больш кампаній шукаюць магчымасьці выхаду на аддаленыя рынкі. Існуе вялікае зацікаўленьне інвэстыцыйнымі магчымасьцямі афрыканскіx рынкаў, якія сёньня вельмі інтэнсіўна разьвіваюцца. Гэты рэгіён, паводле ацэнак аналітыкаў, будзе кіраваць эканомікай на працягу некалькіх наступных гадоў.
Цікавыя для польскіх кампаній таксама азіяцкія рынкі. Існуе высокі попыт на паслугі і экспарт тавараў з нашага рэгіёну. Добрае месца для экспансіі, напрыклад, Індыя, — кажа старшыня Гандлёва-прамысловай палаты Анджэй Арэндарскі.
У зоне зацікаўленьня польскіх прадпрымальнікаў таксама краіны Блізкага Ўсходу.
эб