На што пойдуць грошы ЭЗ, прызначаныя на сельскую гаспадарку?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.09.2014 14:14
У гады 2014-2020 польская вёска атрымае агулам 32 млрд эўра.
Больш грошай, але й новыя прыярытэты - так на практыцы павінна выглядаць падтрымка ЭЗ для сельскай гаспадаркі ў пэрыядзе 2014-2020.
Старшыня Агенцтва рэструктурызацыі й мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі Анджэй Грос кажа, што большай падтрымкі могуць чакаць, у прыватнасьці, групы вытворцаў.
Анджэй Грос: Групы вытворцаў агародніны й садавіны аб’ядналіся, стварылі буйны эканамічны патэнцыял і прапануюць высокаякасныя прадукты. Зараз павінен адбыцца паступовы працэс кансалідацыі астатніх групаў фэрмэраў, напрыклад, вытворцаў сьвініны, збожжа, рапсу і г.д. Таму многія мэханізмы ды рознага віду праграмы будуць праходзіць з мэтай кансалідацыі фэрмэраў.
Зь вялікай колькасьці сродкаў, прадугледжаных ЭЗ на гады 2014-2020, змогуць скарыстацца таксама маладыя фэрмэры.
Павялічацца таксама сродкі на аднаўленьне патэнцыялу фэрмэрскіх гаспадарак, якія пацярпелі ў выніку стыхійных бедзтваў, - дадае Анджэй Грос.
Анджэй Грос: Цягам апошніх гадоў розныя рэгіёны Польшчы закранулі розныя стыхійныя бедзтвы. У рамках новага бюджэту гэтыя справы таксама бяруцца пад увагу. То бок, будуць выдзеленыя большыя сродкі на выпадак стратаў ад стыхійных бедзтваў.
У рамках Агульнай сельскагаспадарчай палітыкі ЭЗ у пэрыядзе 2014-2020, Польшча атрымае ў агульнай складанасьці 32 млрд. эўра.
аз