Самыя дарагія вучні пачатковых школаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
23.09.2014 13:29
Польская гміна выдаткоўвае на адукацыю аднаго вучня базавай школы ў сярэднім 8,1 тыс. злотых у год.
Вучань пачатковай школы – гэта фэшэнэбэльны і дарагі тавар – чытаем у выданьні Dziennik – Gazeta Prawna. Польская гміна выдаткоўвае на адукацыю аднаго вучня базавай школы ў сярэднім 8,1 тыс. злотых у год. Школьнікі вышэйшых узроўняў адукацыі таньнейшыя – у гімназіі год каштуе каля 8 тыс., у ліцэі – 6,3 тыс.
Базавыя школы зьмяняюцца больш, чым гімназіі і ліцэі, таму іх фінансаваньне патрабуе выдачы большых сродкаў. Гэта як дапамога для вучняў зь бедных сем’яў, кошты транспарту, паколькі многія вясковыя школы маюць адмысловыя аўтобусы, якія развозяць дзяцей, а таксама водпускі па стане здароўя для настаўнікаў. Кожны настаўнік мае права раз на нейкі час узяць платны гадавы водпуск. Настаўнікі базавых школаў карыстаюцца гэтым правам значна часьцей, чым у іншых школах.
Дасьледчыкі Інстытуту адукацыйных дасьледаваньнях правялі апытаньні, каб зрабіць аналіз, якія зьмены трэба ўвесьці, каб гміны маглі эфэктыўна адукаваць дзяцей. Дасьледаваньне паказала, што абсалютную большасьць складаюць выдаткі, якія дазваляюць даць школьнікам неабходны мінімальны ўзровень адукацыі. Найбольш сродкаў ідзе на ўтрыманьне і абагрэў будынкаў, зарплаты настаўнікаў, транспарт. Зь цягам часу сытуацыя, асабліва ў вясковых школаў, будзе пагаршацца, паколькі ў сувязі з дэмаграфічным крызісам школьнікаў усё менш, адпаведна, зьмяншаецца датацыя на іх зь дзяржаўнага бюджэту.
Dziennik – Gazeta Prawna/нг