Logo Polskiego Radia
Print

Суд адхіліў скаргу сікха

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.09.2014 15:58
Шаміндэр Пуры змагаўся за свае правы пасьля таго, як яму загадалі зьняць чалму ў грамадзкім месцы.

Вярхоўны суд адхіліў касацыйную скаргу сікха, які палічыў, што пагранічныя службы парушылі яго годнасьць падчас кантролю на лётнішчы ў Варшаве.

Шаміндэр Пуры змагаўся за свае правы пасьля таго, як яму загадалі зьняць чалму ў грамадзкім месцы. Для сікхаў паказаць валасы азначае парушэньне асабістай годнасьці. Таму Пуры падаў у суд на памежнікаў.

Судзьдзя Вярхоўнага суду заявіў, што кожны кантроль на лётнішчы зьвязаны з парушэньнем асабістай годнасьці чалавека, незалежна ад яго расы ці веравызнаньня. Ёсьць важнейшая задача – бясьпека, якую дзяржава павінна гарантаваць пасажырам. Суды ніжэйшых інстанцый таксама прызналі, што падчас кантролю назіралася парушэньне асабістай годнасьці, але яно было непазьбежным. Памежная варта дзейнічала ў рамках сваіх кампэтэнцый, калі загадала сікху зьняць чалму.

IAR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт