Лаянка дапамагае ў кар'еры?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        05.09.2014 13:08
                    
                                 
                
                
                    Тыя, хто ведаюць Бенькоўскую, кажуць, што яна любіць карыстацца ненарматыўнай лексікай.
                
                
                    
                        
Elżbieta BieńkowskaPAP
                     
                
                
                
               
                
                         Эльжбета Бенькоўска зрабіла адну з самых маланкавых палітычных кар’ер апошнімі гадамі ў Польшчы – піша камэнтатар выданьня Dziennik – Gazeta Prawna Рафал Вось. Польская міністар атрымала важную пасаду камісара ў Эўрапейскім Зьвязе. Тыя, хто ведаюць Бенькоўскую, кажуць, што яна любіць карыстацца ненарматыўнай лексікай. Лаянка можа быць адным з сакрэтаў хуткай кар’еры жанчыны. Яшчэ ў старажытным Рыме заўважылі, што лаянка дапамагае дамінаваць над людзьмі.
Дасьледаваньні паказваюць, што жданчыны часьцей карыстаюцца вульгарнымі словамі ў кампаніі мужчын, чым жанчын. Калі жанчына прабуе прабіцца ў асяродзьдзі палітыкі, дзе дамінуюць мужчыны, яна лаянкай стараецца паказаць свой моцны характар.
Дасьледчыкі мяркуюць, што вульгарныя словы – як прыправа, дадаюць смак стравам. Але важна не перасаліць з прыправамі.
Іншае пытаньне, ці варта лаяцца на працы. Некаторыя падручнікі лідарства раяць час ад часу карыстацца ненарматыўнай лексікай на працы, каб паказаць партнэрам, што мы такія ж, як яны. Але зь іншага боку слоўнай агрэсіі неабходна пазьбягаць падчас прафэсійных кантактаў. Іншая парада – лепш не пераходзіць на “ты” з начальнікам. Такі крок нічога не дае, акрамя відавочнай фальшывай блізасьці. І пры гэтым начальніку прасьцей перакрочыць мяжу слоўнай агрэсіі. Намнога лягчэй аблаяць кагосьці, зь кім мы на “ты”, чым асобу, да якой зьвяртаемся на “вы” (па-польску “пан”, “пані”).
Dziennik – Gazeta Prawna/нг