Logo Polskiego Radia
Print

Польшча адзначае ўгодкі “Жнівенскіх пагадненьняў”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.08.2014 15:58
Гэта быў першы глыток свабоды. Яны завяршылі хвалю страйкаў у краіне.

/

Гэта быў першы глыток свабоды. Сёньня палякі адзначаюць 34-я ўгодкі “Жнівенскіх пагадненьняў”. Яны завяршылі хвалю страйкаў у краіне.

Сёньня па ўсёй краіне праходзіць з гэтай нагоды адмысловае сьвяткаваньне ў памяць удзельнікаў тых падзеяў. У многіх гарадах палякі ўскладаюць сёньня кветкі да помнікаў прафсаюзу "Салідарнасьць". Праходзяць адмысловыя мерапрыемствы.

У сувязі з гадавінай “Жнівеньскіх пагадненьняў” прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі разам з жонкай наведалі Гданьск і ўсклалі да брамы Гданьскай суднаверфі кветкі й пасадзілі дуб Свабоды перад уваходам у залю, дзе 31 жніўня 1980 г. былі падпісаныя “Жнівенскія пагадненьні”.

Пагадненьні легімітызавалі прафсаюз „Салідармнасьць”. Камуністычны ўрад Польшчы абавязаўся адмяніць цэнзуру, аднавіць на працу ўдзельнікаў страйкаў і распрацаваць эканамічныя рэформы, якія давалі больш эканамічнай свабоды і дапускалі да праўленьня на прадпрыемствах прадстаўнікоў рабочага калектыву.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт