Праваслаўнае паломніцтва на байдарках
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.08.2014 17:13
На сьвята Супраскай іконы Божай Маці накіроўваюцца паломнікі з Гайнаўкі, Беластоку, Крынак.
Зь мястэчка Гарадок на Беласточчыне на байдарках стартавалі сёньня праваслаўныя паломнікі, якія плывуць у Супрасьль на сьвята тамтэйшай іконы Божай Маці.
Удзельнікі гэтага незвычайнага паломніцтва хочуць пераадолець шлях, па якім 500 гадоў таму плылі манахі.
Паводле старых аповедаў, манахі з Гарадка паклалі на ваду крыж, які прыплыў у Супрасьль. На гэтым жа месцы пазьней узьнік мужчынскі манастыр Благавешчаньне Прасьвятой Багародзіцы.
„Паломніцтва мае незвычайны характар. Яно дазваляе супакоіцца й праверыць свае сілы” - падкрэсьліваюць паломнікі.
Паломнікі: Мы хочам падзякаваць Богу за ўсё, што нас сустракае. Мы выбралі такое паломніцтва, бо гэта цікава, пазьней лягчэй прадумаць розныя жыцьцёвыя справы.
Паломніцтва на байдарках з Гарадка ў Супрасьль праходзіць ужо трэці раз. Для манастыра паломнікі даплывуць заўтра.
Сьвята Супраскай іконы Багародзіцы праваслаўныя вернікі адзначаюць 10 жніўня. З гэтай нагоды ў Супрасьль накіроўваюцца таксама ўдзельнікі пешых паломніцтваў з Гайнаўкі й Крынак. Заўтра выходзяць паломнікі зь Беластока.
аз