Logo Polskiego Radia
Print

Электронная чарга на мяжы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.07.2014 15:59
Польшча рыхтуе палёгкі для кіроўцаў фураў, якія перасякаюць польскую мяжу.
Фота: PAPФота: PAP

Фота:
Фота: PAP

Мытная служба працуе над сыстэмай, якая дазволіць скараціць чэргі на польскіх межах.

Кіроўцы фураў чакаюць афармленьня ў доўгіх чэргах. Для паляпшэньня іхнай сытуацыі мытнікі хочуць запусьціць электронную сыстэму рэгістрацыі.

Перавозчык зможа раней вызначыць канкрэтную гадзіну перасячэньня мяжы, тлумачыць дырэктар Мытнай службы ў Міністэрстве фінансаў Пётр Даніэль.

Пётр Даніэль: Мы пастаянна мяняем арганізацыю працы на памежных пераходах з мэтай павелічэньня эфэктыўнасьці. Супрацоўнічаем таксама са службамі суседніх краінаў. Усё ж цяпер мы працуем над увядзеньнем, можна сказаць, электроннай чаргі. Яна дазволіць перавозчыкам рэгістравацца на дадзеную гадзіну й чакаць сваёй чаргі на стаянках ля памежных пераходаў.

Пілётная праграма для электроннай рэгістрацыі грузавых аўтамабіляў будзе запушчана ў наступным годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт