Садаводы патрабуюць павышэньня закупачных цэнаў садавіны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.07.2014 15:51
Паводле фэрмэраў, банкруцтва пагражае тысячам фруктовых фэрмаў.
Польскія садаводы папярэджваюць, што калі ўрад не павысіць цаны скупкі садавіны, усёй галіне пагражае сур’ёзны крызыс. Паводле фэрмэраў, з-за недастатковай цаны на садавіну могуць абанкруціцца тысячы садаводніцкіх фэрмаў.
Старшыня Зьвязу польскіх садаводаў Міраслаў Малішэўскі лічыць, што няма падставаў да таго, каб утрымліваць закупачныя цэны садавіны на настолькі нізкім узроўні.
Міраслаў Малішэўскі: Цяпер чорную парэчку купляюць у Польшчы за 30-40 грошаў за кіляргам. Кошт вішні – гэта 50-90 грошаў за кіляграм.
Старшыня аддзелу Зьвязу польскіх садаводаў з Рагова Рышард Казімерчак падкрэсьлівае, што настолькі дрэнна як цяпер яшчэ не было.
Рышард Казімерчак: У Польшчу прыехалі сотні, тысячы фураў з ніскаякаснай вішняй з Сэрбіі ды крыху лепшых з Вугоршчыны.
Міністар сельскай гаспадаркі Марэк Савіцкі кажа, што ён гатовы сустрэцца з пратэстоўцамі, але дадае, што няма ніякіх шанцаў на дадатковую скупку парэчкі й іншых фруктаў.
Паводле садаводаў, апошнім часам настолькі складаная сытуацыя назіралася ў Польшчы 6 гадоў таму.
Павышэньня закупачных цэнаў садавіны садаводы патрабуюць, між іншым, шляхам пратэстаў, на Мазоўшы й Падляшшы.
аз