Пад Люблінам выяўленая сыбірская язва
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
11.07.2014 12:12
На фэрме пад Люблінам выяўленыя выпадкі заражэньня сыбірская язвай. Хвароба забіла двух коней.
foto: Scott Bauer/USDA ARS/Public Domain
У вёсцы Паўлоўка, што на паўднёвым усходзе Польшчы, уведзеная забарона кірмашоў і выстаў жывёлы, якая можа пераносіць хваробу - гэта буйная рагатая жывёла, авечкі, козы, коні ды сьвіньні. Ля дарог разьмешчаныя шыльды зь інфармацыяй, што тэрыторыя ахопленая карантынам.
Існуе падазрэньне, што крыніцай інфэкцыі мог стаць корм для жывёл.
Сыбірская язва зьяўляецца інфэкцыйным захворваньнем, якое выклікаецца бактэрыяй.
эб