Даплаты на энэргазьберагальны дом
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.07.2014 15:48
З 2013 году працуе праект даплат да іпатэчных крэдытаў грамадзян, якія ставяць або купляюць энэргазьберагальнае жыльлё.
wokol.pl
Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяродзьдзя дапамагае ставіць энэргазьберагальныя дамы
З 2013 году працуе праект даплат да іпатэчных крэдытаў грамадзян, якія ставяць або купляюць энэргазьберагальнае жыльлё.
Будуючы энэргазьберагальны дом, можна зэканоміць 12,5 тысяч эўра.
Для таго, каб атрымаць дафінансаваньне, дом або кватэра павінны атрымаць пацьверджаньне, што будоўля адказвае парамэтрам энэргазьберагальнасьці. Станоўча праверку прайшлі ўжо 350 аб’ектаў. Праверку праходзяць таксама дэвэлёпэры, якія плянуюць збудаваць 250 кватэр і больш за 90 жылых дамоў. Гутарка ідзе пра даплаты ад 11 тысяч злотых на адну кватэру да 50 тысяч злотых на дом.
Прэс-сакратар Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяродзьдзя Вітальд Мазяж зьвяртае ўвагу і на іншыя карысьці.
В.Мазяж: Калі параўнаць камунальныя кошты кватэры ў звычайным корпусе і кватэры ў энэразьберагальным будынку, то аказваецца, што ў энэргазьберагальным эканомім 70%.
Па дафінансаваньне можна зьвяртацца на этапе праектаваньня і на этапе будаваньня. Такім чынам дзяржаўнай падтрымкай можа скарыстаць той, хто пачаў будаўніцтва перад тым як праект пачаў рэалізавацца.
Заяўнік атрымлівае датацыю пасьля канчатковай праверкі будынку або кватэры на энэргазьберагальнасьць. Грошы пералічаюцца на банкаўскі рахунак крэдытаатрымальнікаў. У праект задзейнічаны 7 банкаў.
Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяродзьдзя выдзяліў для рэалізацыі праекту 300 тысяч злотых (100 тысяч даляраў), якіх хопіць на даплаты для 12 тысяч дамоў і кватэр.
яс