PKN Orlen прадасьць Мажэйкі казахам?
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.07.2014 15:39
Казахскі KazMunaiGaz 8 гадоў таму супернічаў з PKN Orlen за большасны пакет акцыяў летувіскай НПЗ.
PKN Orlen HQ: photo - wikipedia
Польскі нафтавы канцэрн PKN Orlen праўдападобна прадасьць Мажэйкі казахам.
Казахскі KazMunaiGaz 8 гадоў таму супернічаў з PKN Orlen за большасны пакет акцыяў летувіскай НПЗ.
Газэта „Letuvos Rytas” напісала, што палякі неаднаразова сустракаліся з кіраўнікамі казахскага канцэрну, і што казахі чакаюць, калі PKN Orlen максымальна апусьціць кошт.
- „KazMunaiGaz” быў бы ў стане забясьпечыць стабільныя пастаўкі нафты ў Мажэйкі, аднак посьпех будзе залежаць ад маржы”, - лічыць старшыня ўправы Летувіскай асацыяцыі інвэстараў Вітаўтас Плюнксніс.
Складаная сытуацыя PKN Orlen Мажэйкі адбіваецца на функцыянаваньні прадпрыемстваў, якія супрацоўнічаюць з польскім канцэрнам. Летувіскія суполкі скарачаюць супрацоўнікаў.
PKN Orlen не хавае, што за апошні час у выніку пагаршэньня макраэканамічнай сытуацыі, перапрацоўка нафты ў Мажэйках абмежавана да мінімуму - да 60% вытворчай магутнасьці.
Экспэрт Інстытуту Сабескага Томаш Хмаль зазначае, што ў цэлай Эўропе нафтаперапрацоўчыя заводы змагаюцца з праблемамі.
Т.Хмаль: Калі казахскі інвэстар выступіў з прапановай - гэта дасканала. Аднак у Эўропе хутчэй за ўсё назіраецца тэндэнцыя зачыняць НПЗ, а не інвэставаць у іх. Кампаніі Сгэльль, Тоталь і іншыя ўжо заявілі аб закрыцьці гэтыя віды дзейнасьці.
PKN Orlen купіў акцыі Мажэек у 2006 годзе. За 54% удзелаў польская фірма заплаціў 1,5 мільярда даляраў. Толькі адзін раз, у 2012 годзе, кампанія зафіксавала прыбытак.
яс