Акэнце не абвастрае мер бясьпекі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.07.2014 12:58
                    
                                 
                
                
                    Уаэрапортах, якія адпраўляюць самалёты ў ЗША, будуць уведзеныя дадатковыя меры бясьпекі ў сувязі з падазрэньнямі, што Аль-Каіда рыхтуе новыя бомбы для тэрарыстаў-сьмяротнікаў 
                
                
                    
                        
PAP/Grzegorz Jakubowski
                     
                
                
                
               
                
                         У варшаўскім аэрапорце Акэнце ня будуць абвостраныя сродкі бясьпекі, - паведаміла прэс-служба аэрапорта.
Дэпартамэнт унутранай бясьпекі ЗША паведаміў, што ў аэрапортах, якія адпраўляюць самалёты ў ЗША, будуць уведзеныя дадатковыя меры бясьпекі ў сувязі з падазрэньнямі, што Аль-Каіда рыхтуе новыя бомбы для тэрарыстаў-сьмяротнікаў на самалётах. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ўлічаны аэрапорты на Блізкім Усходзе ды ў Эўропе.
Прэс-служба варшаўскага аэрапорта заяўляе, што справа пакуль не датычыць Польшчы. Дадатковыя меры бясьпекі будуць уведзеныя толькі па даручэньні Прэзыдэнта грамадзянскай авіяцыі. І будуць яны адносіцца выключна аэрапорта Акэнце, паколькі толькі гэты аэрапорт адпраўляе самалёты ў ЗША.
Тымчасам ў брытанскіх аэрапортах уведзена больш жорсткі асабісты кантроль і кантроль багажу. Як амэрыканская, так і брытанская выведкі не даюць больш падрабязнай інфармацыі адносна забесьпячэньня палётаў ад тэрактаў Аль-Каіды.
яс