Апаганеная мячэць і мусульманскія могілкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        29.06.2014 13:52
                    
                                 
                
                
                    Вандалы апаганілі мячэць і мусульманскія могілкі ў Крушынянаx на ўсходзе Польшчы. 
                
                
                    
                        
foto:wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                         
Абразьлівыя графіці на сьценах і зьнічаныя дзясяткі надмагільных плітаў. Невядомыя вандалы апаганілі мячэць і мусульманскія могілкі ў Крушынянаx, што ў Падляскім ваяводстве. 
Крушыняны — гэты польскі цэнтар вернікаў ісламу, там знаходзіцца самая старая мячэць у Польшчы. Учора ў мусульманаў пачаўся Рамадан, кажа Браніслаў Талькоўскі, старшыня праўленьня мусульманскай рэлігійнай суполкі ў Крушынянаx. 
Акт вандалізму быў зьдзейсьнены ўначы.  На сьценах мячэці зьявіўся вульгарны надпіс, а таксама выява сьвіньні. Злачынцы таксама намалявалі крыж. 
На месцы працуе паліцыя, прыехалі таксама прадстаўнікі мясцовых уладаў. 
эб