Logo Polskiego Radia
Print

Puls Biznesu: Міністраў праслухоўвала мафія альбо расейскія спэцслужбы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 25.06.2014 13:34
Мэтай кампрамату магла быць адстаўка міністра ўнутраных справаў і сілавікоў, якія змагаліся з польска-расейскай “вугальнай мафіяй”.
Карціна: Вася Ложкін, "Родина слышит"Карціна: Вася Ложкін, "Родина слышит"

Польскія журналісты лічуць, што чальцоў польскага ўраду маглі падслухоўваць бізнэсмэны, якія займаюцца нелегальным гандлем вугалем, альбо расейскія спэцслужбы. Такія вэрсіі агучыў аўтар журналісцкага расьсьледаваньня ў газэце “Puls Biznesu” Марэк Навацкі.

Польскія спэцслужбы ўжо арыштавалі ўладальніка самай вялікай польскай фірмы, якая займаецца гандлем вугалю. Падазраецца, што ён нелегальна імпартаваў у Польчшу танны расейскі вугаль, а затым прадаваў яго ці рээкспартаваў пад выглядам польскага. Кампрамат на польскіх палітыкаў усплыў, калі ўрад пачаў змагацца з “вугальнай мафіяй”. Мэтай кампрамату магла быць адстаўка міністра ўнутраных справаў і сілавікоў, якія з гэтай мафіяй змагаліся.

Прыгадаем, што “скандал з праслухоўкай” выбухнуў у Польшчы ў сярэдзіне чэрвеня, пасьля таго, як буйны польскі часопіс “Wprost” апублікаваў запісаныя ў варшаўскім рэстаране размовы ключавых асобаў польскай дзяржавы. Міністры ў фрывольнай манеры раскрывалі сакрэты ўнутранай і зьнешняй палітыкі дзяржавы.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт