Кааліцыя ўлічвае правядзеньне ў Польшчы датэрміновых выбараў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        24.06.2014 16:17
                    
                                 
                
                
                    Але спачатку дае сабе час на высьвятленьне справы праслухоўваньня палітыкаў і стабілізацыі сытауцыі ў краіне.
                
                
                    
                        
PAP
                     
                
                
                
               
                
                         Няма пагрозы для ўрадавай кааліцыі – запэўніваюць пасьля сустрэчы ў Канцылярыі прэм’ер-міністра палітыкі Грамадзянскай плятформы PO і Польскай сялянскай партыі.
Д.Туск прадставіў ацэнку сытуацыі і магчымыя наступствы скандалу з прадслухоўваньнем палітыкаў.
Кааліцыянты вырашылі, што цяпер найважнейшае высьвятліць усе акалічнасьці праслухоўваньня ды дзейнічаць на карысьць стабілізацыі і бясьпекі дзяржавы.
Палітык ПСЛь Яну Буры сказаў, што калі адзіным выйсьцем будуць датэрміновыя выбары, то кааліцыя ня будзе іх пазьбягаць.
Заўтра Дональд Туск выступіць у Сэйме з інфармацыяй адносна скандалу з сакрэтнымі запісамі размоваў вядучых палітыкаў краіны.
яс