Міжнародны марскі кангрэс у Шчэціне
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.06.2014 17:25
На бліжэйшыя тры дні гэты горад стане марской сталіцай Польшчы.
На ІІ Міжнародны марскі кангрэс прыедзе 1000 гасьцей з усяго сьвету.
Яны будуць размаўляць пра стан ды будучыню марской эканомікі. Арганізатары абяцаюць шырокі выбар тэм: пачынаючы ад эўрапейскага права ў марской сфэры, праз турыстыку, экалёгію, рыбалоўства, канчаючы на навуцы ды інавацыйнай эканоміцы.
Галоўнай мэтай кангрэсу называецца паглыбленьне міжнароднага супрацоўніцтва ды больш шчыльня кантакты паміж прадстаўнікамі розных устаноў задейнічаных у марской эканоміцы.
Польскі бок будуць прадстаўляць віцэміністар ды міністар інфраструктуры ды разьвіцьця Эльжбэта Бэнькоўска, а таксама шэраг былых кіраўнікоў польскага ўраду.
Вынікі кангрэсу прадставяць 25 ліпеня ў польскім Сэйме.
ПР/юл