Польскія праграмісты найлепшыя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        12.06.2014 16:00
                    
                                 
                
                
                    Яны перамаглі на міжнародным конкурсе ў Хэльсінкі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У фінскай сталіцы прайшоў конкурс Hello World Open. Перамогу сьвяткавала каманда Познаньскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту. 
Браты Томаш і Пётр Жукоўскія і Войцех Яськоўскі перамаглі больш за 2,5 тысячы каманд з усяго сьвету. Яны здабылі тытул найлепшых праграмістаў ды чэк на 5 тысяч эўра.
Конкурсным заданьнем было стварэньне віртуальнай гонкі Формула 1. Кожная каманда павінна была напісаць праграму для свайго аўто. За спаборніцтвамі балідаў журы сачыла на вялікім экране. Дзеля перамогі познаньская каманда працавала па 10 гадзін у дзень цягам месяца.
Конкурс пачаўся ў сакавіку. Першапачаткова ў ім брала ўдзел больш за 4 тысячы каманд з 90 краін. Фінал прайшоў у сталіцы Фінляндыі.
ПР/юл