Logo Polskiego Radia
Print

3-гадовая Алівія памерла ад цеплавога ўдару

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.06.2014 12:15
Пра гэта сьведчаць папярэднія вынікі ўскрыцьця цела дзяўчынкі.

3-гадовая Алівія, якую бацька пакінуў на восем гадзінаў у машыне падчас сьпёкі, памерла ад цеплавога ўдару. Пра гэта сьведчаць папярэднія вынікі ўскрыцьця цела дзяўчынкі.

Паводле пракурора, цеплавы ўдар быў выкліканы перагрэвам арганізма пры высокай тэмпэратуры. Нагадваем, паводле паліцыі, тэмпэратура ў салёне дасягала 70 градусаў.

У сувязі са станам здароўя, пакуль яшчэ не прайшлі допыты бацькі дзяўчынкі, які пакінуў яе ў машыне. Мужчына пасьля выпадку трапіў у псыхіятрычны шпіталь. Яго стан ацэньваецца як цяжкі, сказаў пракурор. У сувязі з дрэнным эмацыйным станам не адбыліся таксама допыты маці, бабулі й дзядулі дзяўчынкі.

Трагічная падзея адбылася ў аўторак у Рыбніку на поўдні Польшчы. Паліцыянты выявілі, што мужчына зьбіраўся завезьці дзіця ў садок. Але спачатку паехаў на працу й пакінуў дачку, якая за гэты час заснула, у машыне.

Калі пасьля 8 гадзін ён вярнуўся, то зразумеў, што яго дачка правяла гэтыя 8 гадзін у нагрэтым аўтамабілі. Спробы рэанімацыі не далі выніку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт