Незвычайная знаходка
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
31.05.2014 18:33
У г. Устка знойдзены заснавальніцкі дакумэнт першага фонду, які быў закліканы дапамагаць сем’ям загінулых у моры рыбакоў.
www.sxc.hu
Арганізацыя была заснаваная ў 1824 годзе, пасьля таго, як 5-га студзеня падчас шторму загінулі чатыры бедныя рыбакі. Мясцовы пастар зьвярнуўся праз бэрлінскія газэты з просьбай аб падтрыманьні і ў Устку паплыў паток грашовай дапамогі. Пастар у прэсе падрабязна дакладваў, на што пайшлі ахвяраваньні і дзякаваў за падтрымку.
Фонд пастара на працягу трыццаці гадоў дапамагаў сем’ям загінулых у Балтыйскім моры рыбакоў.
Лешэк Лушчыньскі, які паказаў дакумэнт гісторыкам, кажа, што трымаў яго ў сябе на працягу многіх гадоў, але не ўсьведамляў вагі знаходкі.
Кніжка каштоўная ня толькі тым, што падрабязна апісвае бедзтва, ад якога пацярпелі рыбакі і іх сем’і, але і тым, што дэталёва апісвае тагачаснае жыцьцё г. Устка.
эб