Камароўскі крытыкуе Бэрлін за пазыцыю па Ўкраіне
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.05.2014 16:39
Прэзыдэнт Польшчы запатрабаваў ад Нямеччыны заняць больш ясную пазыцыю ў адносінах да Расіі ў сытуацыі вакол Украіны.
Bronisław Komorowski. Photo: PAP/Tomasz WaszczukPAP
Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі запатрабаваў ад Нямеччыны заняць больш ясную пазыцыю ў адносінах да Расеі ў сытуацыі вакол Украіны. "Некаторыя палітыкі ў Бэрліне займаюцца пошукам шляху ў зьнешняй палітыцы, зь якім мы ў Польшчы можам зь цяжкасьцю пагадзіцца", - заявіў Камароўскі ў інтэрвію газэце Bild.
Прэзыдэнт падкрэсьліў, што Польшча чакае ад урада Нямеччыны большай рашучасьці ў намаганьнях па хуткаму ўрэгуляваньні канфлікта ва Ўкраіне й каб Эўропа й яе суседзі маглі ў будучыні жыць бяз страху.
Польшча й краіны Балтыі выступаюць за ўзмацненьне санкцый супраць Масквы й за прысутнасьць НАТО на сваёй тэрыторыі ў сувязі з крызысам ва Ўкраіне. Акрамя таго, польскі прэм'ер Дональд Туск нядаўна высунуў ідэю стварэньня Эўрапейскага энэргетычнага саюза для зьніжэньня энэргазалежнасьці ЭЗ ад Расеі.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль са свайго боку неаднаразова запэўнівала, што Эўразьвяз будзе гатовы ўвесьці эканамічныя санкцыі супраць Расеі ў выпадку абвастрэньня сытуацыі ва Ўкраіне.
вс