У Польшчы зьмяншаецца беспрацоўе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.05.2014 16:27
                    
                                 
                
                
                    Узровень беспрацоўя зьнізіўся ва ўсіх ваяводзтвах.
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          У красавіку ўзровень беспрацоўя ў Польшчы ўпаў да 13%. Гэта на 0,5% менш, чым у сакавіку, ацэньвае Ведамства працы. 
У папярэднім месяцы колькасьць беспрацоўных скарацілася больш чым на 100 тысяч чалавек. У службах занятасьці ў канцы красавіка было зарэгістравана 2 мільёны 82 тысячы чалавек, прыкладна на 174 тысячы менш, чым у мінулым годзе.
Паводле Ведамства працы, бачнае выразнае ажыўленьне на польскім рынку працы. Польскія фірмы хочуць працаўладкоўваць новых супрацоўнікаў.
Узровень беспрацоўя зьнізіўся ва ўсіх ваяводзтвах. Найбольш рашуча, то бок на 1%, у Варміньска-Мазурскім ваяводзтве. Дарэчы, гэта рэгіён з самым высокім узроўнем беспрацоўя ў Польшчы.
Самы нізкі ўзровень беспрацоўя назіраецца ў Вялікапольшчы, дзе ён складае 9,1%. У красавіку ён зьнізіўся на 0,5%.
аз