Logo Polskiego Radia
Print

Падае беспрацоўе, расьце розьнічны продаж

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.04.2014 17:44
Узровень беспрацоўя ў Польшчы ў сакавіку склаў 13,5%.
flickr.com

Узровень беспрацоўя ў Польшчы крыху зьнізіўся ды ў сакавіку склаў 13,5%. Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне (GUS).

Для параўнаньня, у лютым узровень беспрацоўя склаў 13,9%.

Паводле зьвестак GUS, колькасьць зарэгістраваных беспрацоўных на канец сакавіка 2014 году склала больш за 2 млн. 182 тыс. чалавек.

Лепшыя вынікі зафіксаваныя таксама ў розьнічным гандлі. У сакавіку ён вырас на 3,1% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт