Дасьціпны злодзей
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        11.04.2014 15:06
                    
                                 
                
                
                    Ён узломваў дачныя домікі, каб… пажыць у іх. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          
Сэрыя крадзяжоў на дачах пачалася напрыканцы 2013 года.  35-гадовы паляк, арыштаваны паліцыяй, прымяняў простую тактыку: ён узломваў дачны домік і жыў у ім, пакуль ня скончыліся запасы, а затым пераходзіў у наступны. Часам зламысьнік прымяраў вопратку, пакінутую гаспадарамі ў будынках, і забіраў яе, калі адзеньне яму падыходзіла.
Аднойчы яго ледзь не злавілі на месцы злачынства гаспадары, якія якраз прыехалі на дачу. Злодзей у той час прымаў гарачую ванну. У сьпешцы і ня цалкам апрануты, ён уцёк праз акно і… пасяліўся ў суседнім доміку.
Пасьля затрыманьня дасьціпны зламысьнік ва ўсім прызнаўся. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў турмы. 
эб