Вучні шостых клясаў здавалі абавязковы іспыт
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.04.2014 16:05
Гэта адна з умоваў заканчэньня базавай школы.
Амаль 351 тысяча вучняў польскіх базавых школаў прынялі ўдзел у абавязковым тэставаньні шасьціклясьнікаў.
Агулам Дзяржаўная экзаменацыйная камісія падрыхтавала 17 камплектаў заданьняў, у тым ліку 16 на польскай мове й адзін - на летувіскай.
Тэставаньне працягвалася 60 хвілінаў. За правільнае рашэньне ўсіх заданьняў можна было атрымаць максімум 40 балаў. Цяпер работы шасьціклясьнікаў правераць экзаменатары. Вынікі абвесьцяць Рэгіянальныя экзаменацыйныя камісіі.
Тэставаньне вучняў шостых клясаў зьяўляецца ўсеагульным і абавязковым. Экзамен зьяўляецца таксама адной з умоваў атрыманьня пасьведчаньня заканчэньня базавай школы.
аз