Не дасягнута паразуменьня паміж бацькамі дзяцей-інвалідаў і Тускам
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.03.2014 11:57
Тым ня менш, Міністэрства працы й сацыяльнай палітыкі будзе рэалізаваць прапановы кіраўніка ўраду.
Міністэрства працы й сацыяльнай палітыкі будзе рэалізаваць прапановы Дональда Туска, зь якімі прэм'ер-міністар выступіў падчас сустрэчы з бацькамі дзяцей- інвалідаў. Адзначым, што пляны ўраду не спадабаліся большасьці бацькоў.
Гаворка ідзе пра сацыяльную падтрымку для апекуноў дзяцей-інвалідаў. Туск запрапанаваў, каб з 1 траўня пасьлядоўна падвышаць суму зь цяперашніх 820 злотых (205 эўра) да 1300 злотых (325 эўра) чыстымі ў студзені 2016 году.
Міністар працы й сацыяльнай палітыкі Ўладзіслаў Касіняк-Камыш абяцаў, што на працягу бліжэйшых некалькіх дзён будзе падрыхтаваны законапраект па гэтым пытаньні. У сераду законапраект будзе адданы на разгляд парлямэнцкай камісіі.
Учора адбылася сустрэча прэм'ер-міністра з бацькамі дзяцей-інвалідаў, якія ад серады дзень і ноч пратэстуюць у Сэйме. Пратэстоўцы не адобрылі прапановаў кіраўніка ўраду.
Дональд Туск прапанаваў паступовае павелічэньне паасоб’я па доглядзе за дзіцём-інвалідам. Пратэстоўцы сьцьвярджаюць, што ў бюджэце ёсьць грошы для больш высокага паасоб’я. Яны прапанавалі пераразьмеркаваць грошы зь іншых бюджэтных мэтаў.
На вырашэньне праблемы пратэстоўцы далі прэм'ер-міністру чарговыя два дні.
яс