Керымаў: у Крыме трэба асьцерагацца правакацыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.03.2014 17:32
Лічыць крымскі татарын, юрыст Хельсінскага фонду па правах чалавека.
EPA/ARTUR SHVARTS
Януковіч дзейнічае дакладна па загаду Крамля. Так сёньняшняе выступленьне экс-прэзыдэнта Ўкраіны ацэньвае Ленур Керымаў, крымскі татарын, юрыст Хельсінскага фонду па правах чалавека.
Ён падкрэсьлівае, што сытуацыя ў Крыме - вельмі напружаная. Адначасова спадзяецца, што нежаданьне вайны з боку ўсіх жыхароў паўвыспы дапаможа прадухіліць узброены канфлікт. Усё ж Ленур Керымаў баіцца магчымай правакацыі.
Ленур Керымаў: На самой справе расейскія войскі – гэта не найбуйнейшая пагроза. Справа ў тым, што разам зь імі ў Крыме распараджаюцца расейскія казакі, сэрбскія чэтнікі, якія ўдзельнічалі ў этнічных чыстках на Балканах, ці расейскія байкеры, якія выяўляюць адсутнасьць талерантнасьці й нацызм. Зрабіць нейкую правакацыю з расейскім досьведам - нічога складанага. Адна правакацыя – і Крым стане ў агні. Вось гэтага я найбольш і баюся.
Выступ Віктара Януковіча ня выклікаў у Крыме вялікіх эмоцый. Як праўкраінскія, так і прарасейскія жыхары паўвыспы ўспрынялі дэклярацыі Януковіча абыякава.
аз