Logo Polskiego Radia
Print

Сьвіньні таксама хочуць быць шчасьлівымі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.02.2014 13:35
Пра гэта напэўна ведаюць чыноўнікі ЭЗ і таму яны прыдумалі дырэктыву па гэтаму пытаньні.

Дырэктыва накладае на фэрмэра абавязак запэўніць сьвіньням забаву, калі на фэрме больш чым 10 штук жывёлы. Сьвіньні маюць права капаць, нешта грызьці, павінны мець нейкія цацкі, напрыклад, драўляныя канструктары або мяч.

Зусім сур’ёзна аб гэтым гаворыць міністар сельскай гаспадаркі Станіслаў Калемба. Кіраўнік ведамства падкрэсьлівае, што на шчасьлівай сьвіньні ў будучыні будзе лепшае мяса.

С.Калемба: Я лічу, што гэта, насамрэч, можа дапамагчы. Жывёла будзе гуляцца, будзе менш агрэсіўнай, і мяса будзе смачней. На нашых фэрмах і без зьвязаўскай дырэктывы гаспадары кідаюць сьвіньням мяч. Жывёла дасканала гуляецца.

На захадзе фэрмэры ў хлявах прымяняюць нават маніторы для паказваньня сьвіньням карцінак. Польскі міністар лічыць гэта дзікунствам, але зазначае, што ў польскіх хлявах для жывёлагадоўлі выкарыстоўваюць музыку.

Дырэктар Польскай асацыяцыі сьвіняводаў "Polsus" Тадэвуш Бліхарскі пацьвярджае, што вясёлая свіньня - здаравейшая.Сумныя сьвіньні, якія ня маюць чым заняцца, ня могуць капацца, бо, напрыклад, маюць зусім цьвёрдую падлогу, яны пачынаюць кусаць хвасты і вушы адзін аднаго, што вельмі небясьпечна" , - кажа прадстаўнік жывёлаводаў.

Эўразьвяз, перш за ўсё, патрабуе, каб свіньні мелі ў чым капацца. Яны павінны мець у хляве салому, або пілавіньне.

Так, сьвіньні ЭЗ маюць за што падзякаваць чыноўнікам з Брусэля. Ніводная зь іх не памрэ ад нуды.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт