Logo Polskiego Radia
Print

TVP будзе даплочваць да Сочы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.02.2014 15:30
Цана аўтарскіх правоў на трансляцыю Алімпіяды настолькі высокая, што прыбытку ад рэклямы чакаць ня варта.
Image: poland.gov.plImage: poland.gov.pl

Image:
Image: poland.gov.pl

Польская Алімпійская студыя грамадзкага Польскага тэлебачаньня (TVP) стартавала ў пятніцу, 7 лютага. Падчас Зімовай Алімпіяды ў Сочы два асноўныя каналы TVP намерваюцца трансьляваць каля 180 гадзінаў спартыўных мерапрыемстваў. TVP Sport – 300 гадзінаў. Дадаткова каля 700 гадзінаў трансьляцыяў чакаюць гледачоў у інтэрнэце ды ў рамках паслугі гібрыднага тэлебачаньня.

Тым ня менш кошты правоў на трансляцыю з Сочы й абслугоўваньне мерапрыемства настолькі вялікія, што ўсе гэтыя інвэстыцыі ня вернуцца, то бок рэкляма не кампэнсуе коштаў.

Аднак кіраўніцтва TVP ставіцца да Алімпіяды, як да інвэстыцыі ў павелічэньне глядацкай аўдыторыі. Апрача таго, інвэстыцыя ў такое важнае спартыўнае мерапрыемства ўплывае на прэстыж тэлестанцыі. „Гледачы ведаюць, што калі хочуць паглядзець трансьляцыі з Сочы, павінны уключыць TVP. Гэта ў нейкай ступені таксама адлюстроўваецца ў канкрэтных фінансавых выніках”, - тлумачаць прадстаўнікі грамадзкага тэлебачаньня. Паводле ўступных ацэнак, доля TVP у агульнай колькасьці гледачоў Алімпіяды можа скласьці 30%, то бок яна можа паўтарыць вынік Алімпіяды ў Ванкувэры.

Польскае грамадзкае тэлебачаньне ніколі не паведамляла афіцыйна, колькі заплаціла за правы на трансляцыю Алімпійскіх гульняў у Сочы. Аднак паводле неафіцыйных ацэнак, за пакет „Сочы – Рыё-дэ-Жанэйру (там адбудзецца Летняя Алімпіяда ў 2016 годзе) палякі далі каля 20 мільёнаў эўра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт