Logo Polskiego Radia
Print

Не спальвайце сьмецьця!

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.02.2014 14:25
У Польшчы за спальваньне сьмецьця пагражае высокі штраф.

Спальваньне сьмецьця ў дамашніх печках небясьпечнае для здароўя чалавека й навакольнага асяродзьдзя. Тым часам людзі спальваюць самае рознае сьмецьце, а ў паветра трапляе атрута.

У Польшчы за спальваньне сьмецьця пагражае высокі штраф. У мясцовасьці Кашалін на поўначы краіны сьмецьце правярае гарадзкая варта. У печках можна знайсьці розныя рэчы: туды людзі выкідваюць старыя шыны, вопратку, упакоўкі, бытавыя адходы. У адной зь печак быў знойдзены манэкен.

За спальваньне сьмецьця пагражае штраф да 500 злотых. Але суд можа павысіць яго нават да 5 тысяч. А кантралёра нельга не ўпусьціць у дом. Калі хтосьці адмовіцца адчыніць дзьверы, то яму пагражае пакараньне да трох гадоў турмы.

IAR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт