Logo Polskiego Radia
Print

Ольштын дапамагае Майдану

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2014 17:04
Саюз украінцаў у Польшчы зьбірае цёплую вопратку, ежу й лякарствы.
Foto: Taras Shumeyko

Жыхары Ольштына дапамагаюць пратэстуючым на Майдане ў Кіеве. У сталіцу Ўкраіны будуць дастаўленыя: цёплая вопратка, ежа й лякарствы, сабраныя Саюзам украінцаў у Польшчы.

„Гэтую дапамогу мы ўспрымаем у якасьці нашага абавязку”, - тлумачыць Міхал Кайда, старшыня ўкраінскай меншасьці ў Ольштыне.

Міхал Кайда: Я б можа не хацеў параўноўваць пратэстаў на Майдане да руху „Салідарнасьць” у Польшчу ці да падзеньня Бэрлінскага муру… Тым ня менш, змаганьне ўкраінцаў накіроўваецца менавіта ў гэткім напрамку. Барацьба ідзе за важныя мэты. Калі мы бачым, што гінуць людзі, то гэта дастатковы сыгнал – нам трэба рэагаваць.

Саюз украінцаў таксама зьвярнуўся па дапамогу да Банка харчаваньня ў Ольштыне. Кіраўніцтва пляцоўкі запэўнівае, што збор ахвяраваньняў у мясцовых крамах пачнецца неўзабаве пасьля атрыманьня неабходных дазволаў.

Пакуль ахвяраваньні для ўкраінскіх дэманстрантаў можна прыносіць у Прыхадзкі дом ля царквы ў Ольштыне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт