Агульны праязны на гарадзкі транспарт і чыгунку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.01.2014 16:00
Дамову па гэтай справе заключылі ўлады сталіцы й кіраўніцтва Мазавецкай чыгункі.
fot. SXC
Мазавецкая чыгунка й кіраўніцтва гарадзкога транспарту Варшавы заключылі дамову пра агульныя праязныя.
Зараз пасажыры, якія купілі сутачныя, трохдзённыя праязныя білеты, або маюць актыўную бескантактную Гарадзкую карту, змогуць у іх рамках карыстацца таксама Мазавецкай чыгункай.
Аднак чыгуначны маршрут, якога датычаць білет на гарадзкі транспарт, абмяжоўваецца гэтак званай другой зонай гарадзкога транспарту.
Прадстаўнікі ваяводзкіх уладаў лічаць, што гэта рашэньне, то бок, агульны праязны на гарадзкі транспарт і чыгунку будзе вельмі зручным для сотняў тысяч людзей, якія штодня прыяжджаюць у Варшаву на працу, у кіно ці тэатар.
У 2013 годзе Мазавецкай чыгункай скарысталася рэкордная колькасьць пасажыраў, то бок, 62 мільёны. Гэта на каля 10 мільёнаў больш, чым яшчэ тры гады таму.
Пагадненьне, заключанае Мазавецкай чыгункай і ўладамі Варшавы, не ахоплівае гэтак званай Валамінскай лініі. Такім чынам, напрыклад, жыхары падваршаўскіх Зомбкаў, будуць прымушаны спачатку кіпіць білет на чыгунку, а пазьней на гарадзкі транспарт.
Дырэктар сталічнай Управы гарадзкога транспарту Веслаў Вітэк тлумачыць, што тамтэйшыя мясцовыя органы ўлады прапанавалі занадта нізкую даплату да квіткоў. У выніку перамовы наконт агульнага праязнога былі прыпыненыя. Яны павінны быць ўзноўленыя пасьля першага квартала 2014 года. Чыноўнікі абяцаюць, што зробяць усё магчымае, каб таксама на гэтым маршруце агульны праязны дзейнічаў у бліжэйшай будучыні.
аз