Logo Polskiego Radia
Print

Варшава: зьмены ў аплатах за гарадзкі транспарт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2014 15:15
Жыхары Варшавы, якія плацяць тут падаткі, могуць скарыстацца дадатковымі скідкамі на праязныя.

Больш за 160 тысячаў жыхароў Варшавы атрымалі да гэтай пары „Карту варшвяніна”. Дакумэнт могуць атрымаць тыя, хто прапісаны ў Варшаве й плаціць тут падаткі. „Карта варшавяніна” дае права на карыстаньне больш таннымі праязнымі ў грамадзкім транспарце, а таксама таньнейшымі квіткамі ўступу ў гарадзкія цэнтры культуры й спорту.

Паводле ацэнак сталічных уладаў, права на карту мае больш за мільён чалавек. Меркаваньнем прадстаўнікоў гарадзкіх уладаў Варшавы, адносна невялікае зацікаўленьне новым дакумэнтам вынікае з таго, што частка варшавянаў раней купіла квартальныя праязныя ў рамках бескантактнай Гарадзкой карты. Таму заяваў на „Карту Варшвяніна” можна спадзявацца пасьля заканчэньня тэрміну дзейнасьці гэтых білетаў, то бок, нават у чэрвені.

Нагадваем, „Карту варшавяніна” можа аформіць і атрымаць у кропках абслугоўваньня кліентаў Установы гарадзкога транспарту. Абавязковую заяву можна таксама запоўніць на старонках установы і адправіць па інтэрнэце.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт