Logo Polskiego Radia
Print

Amber Gold: вернута больш за 30 мільёнаў злотых

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 27.12.2013 12:22
Давернаму кіраўніку кампаніі Amber Gold удалося вярнуць больш за 30 мільёнаў злотых.
In the bad old days...In the bad old days...

Больш за 30 млн. злотых удалося вярнуць давернаму кіраўніку ў выніку продажу маёмасьці кампаніі Amber Gold. Паводле закідаў пракуратуры, уладальнікі кампаніі-піраміды падманулі больш за 10 тысяч кліентаў і вымантачылі ад іх амаль 668 мільёнаў злотых.

Уся маёмасьць Amber Gold ацэньваецца на 110 млн. злотых.

Даверны кіраўнік прадаў 9 аб'ектаў нерухомай маёмасьці кампаніі Amber Gold. Застаюцца яшчэ дзьве камяніцы, на якія ў 2014 г. будзе аб'яўлены тэндар. Пад малаток пайшло больш за 140 аўтамабіляў, за якія ўдалося выручыць больш за 7,5 млн. злотых.

У першым квартале наступнага года на продаж будзе выстаўлена каля 57 кіляграмаў золата, срэбра і плаціны. Вартасьць мэталаў ацэньваецца прыкладна ў 8 млн. злотых.

Налета, як паведаміў даверны кіраўнік, заплянаванае таксама спагнаньне крэдытаў, выдадзеных кампаніяй Amber Gold. Іх агульны кошт - каля 49 млн. злотых.

Amber Gold - кампанія, якая дзейнічала ў Польшчы з 2009 года. Яна працавала паводле прынцыпу фінансавай піраміды, заяўляла, што будзе інвэставаць у золата і іншыя каштоўныя мэталы, а кліентаў спакушала высокімі адсоткамі. 13 жніўня мінулага года кампанія абвясьціла аб банкруцтве, пакінуўшы тысячы сваіх кліентаў без укладзеных грошай і працэнтаў па іх.

эб

tags: Amber Gold
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт