Logo Polskiego Radia
Print

Аднаўляльныя крыніцы энэргіі - гэта не капрыз

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.12.2013 15:02
Пра гэта пераконвалі ўдзельнікі дыскусіі, якая прайшла ў Міністэрстве эканомікі.

/

Які будзе польскі спосаб выкарыстаньня аднаўляльных крыніц энэргіі?- на гэтае ды іншыя пытаньні адказу шукалі ўдзельнікі дэбатаў пад загалоўкам: „Разьвіцьцё аднаўляльных крыніцаў энэргіі - шанец для Польшчы”, якія на мінулым тыдні прайшлі ў Міністэрстве эканомікі.

У згоднай ацэнцы іх удзельнікаў, аднаўляльныя крыніцы энэргіі - гэта ня мода ці капрыз. Гэта будучыня польскага энэргетычнага сэктара.

Экспэрты сыходзяцца ў меркаваньні, што трэба прасоўваць тэхналёгій выкарыстаньня аднаўляльных крыніц энэргіі й заахвочваць інвэставаць у новыя тэхналёгіі ейнага атрыманьня.

Віцэ-міністар эканомікі Ежы Пятрэвіч пераконвае, што Польшча не абавязкова мусіць капіяваць практыкі, распрацаваныя іншымі краінамі, але можа вучыцца таксама на ўласным вопыце.

Ежы Пятрэвіч: Цяпер, напрыклад, у Нямеччыне электраэнэргія самая дарагая ў Эўропе. Таму дубляваньне іх мадэлі не зьяўляецца мэтазгодным. Мы павінны стварыць свой уласны шлях разьвіцьця аднаўляльных крыніц энэргіі. Мы хочам рэалізаваць канкрэтныя мэты, але за іншы кошт ды пры выкарыстаньні іншых мэханізмаў.

- кажа Пятрэвіч. Ён дадае, што энэргетычную бясьпеку краіны трэба ўспрымаць у больш шырокім кантэксьце. На яго думку, гэта перш за ўсё бясьпека паставак энэргіі.

Цяпер падставай энэргетычнай бясьпекі Польшчы зьяўляецца вугаль, аднак у бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі гэта будзе сонечная энэргія, энэргія ветру, біямаса або біягаз, - лічаць экспэрты.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт