Варшава разьвітваецца з Ікарусамі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        01.12.2013 12:34
                    
                                 
                
                
                    З заўтрашняга дня пасажыраў у сталіцы будуць абслугоўваць толькі сучасныя аўтобусы. 
                
                
                
                
               
                
                         Сёньня апошні дзень, калі па вуліцах польскай сталіцы будуць езьдзіць старыя аўтобусы маркі Ікарус. З заўтрашняга дня пасажыраў у сталіцы будуць абслугоўваць толькі сучасныя аўтобусы. 
Вядомыя ўсей Усходняй Эўропе Ікарусы вырабляліся ў Вугоршчыне. На вуліцах польскай сталіцы яны зьявіліся ў 1978 годзе. Яны прыйшлі на зьмену састарэлым аўтобусам маркі „JELCZ”. Неўзабаве стала ясна, што новы аўтобус спадабаўся жыхарам сталіцы. Марцін Казонь з клюбу аматараў грамадзкага транспарту кажа, што кіроўцы хвалілі тыя мадэлі. Канструкцыя мэханізмаў была вельмі прастой. Некаторыя паломкі можна было направіць самому, без неабходнасьці вяртацца ў дэпо. Аўтобус меў салідны кузаў ды быў устойлівы да нізкай тэмпэратуры. Пасажырам прыйшліся даспадобы вялікія вокны і магчымасьць лёгка адчыніць фортку. Самае галоўнае, што Ікарус быў вельмі прасторным аўтобусам.
Нягледзячы на ўсе сымпатыі да той мадэлі, яе час на вуліцах сталіцы скончыўся.
юл