Чарговая выстава Лявона Тарасевіча 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        15.11.2013 17:29
                    
                                 
                
                
                    Адзін з найбольш вядомых і дарагіх польскіх мастакоў, беларус па-нацыянальнасьці, адкрыў сваю выставу ў Любліне.  
                
                
                    
                        
foto: wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                         У люблінскай галерэі “Biała” адкрываецца чарговая выстава вядомага польскага мастака, беларуса па-паходжаньні Лявона Тарасевіча. Вядомы ня толькі ў Польшчы мастак працягвае сваё шматгадовае супрацоўніцтва зь люблінскай галерэяй, дзе цяпер праводзіць выставу пад назвай “Межы мастацтва - межы галерэі”. Паводле Тарасевіча, ён ужо рабіў розныя рэчы, у тым ліку доўгі калідор, які быў заклеены плёнкай з каляровымі шашкамі, а з другога боку залы зьверху былі разьмешчаныя лампады. Мастак таксама зазначыў, што падобную выставу паказаў у горадзе Новы Сонч: там была каляровая падлога й люстэркі на сьценах, якія бясконца паўтараюць гэтую прастору.
У 1985 годзе галерэя “Biała” ў Любліне пачала сваю дзейнасьць менавіта з выставы Лявона Тарасевіча. 
Лявон Тарасевіч нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Валілы на Беласточчыне, беларус па-нацыянальнасьці, пры гэтым заўсёды падкрэсьлівае сваю беларускасьць. Выпускнік Варшаўскай акадэміі мастацтваў, ляўрэат шматлікіх польскіх і міжнародных конкурсаў і прэмій, прадстаўляў Польшчу на Біенале ў Вэнэцыі. На сёньняшні дзень Лявон Тарасевіч – адзін з найбольш вядомых і дарагіх польскіх мастакоў. 
паводле радыё рацыя/вс