Палякі сабралі 160 тыс. дал. для філіпінцаў за 3 дні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        15.11.2013 17:24
                    
                                 
                
                
                    Сёньня збор сродкаў праводзіўся, між іншым, на Кліматычным саміце ў Варшаве. 
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         Арганізацыя “Польская гуманітарная акцыя” за тры дні сабрала паў мільёна злотых для пацярпелых ад тайфуна філіпінцаў. Сёньня прадстаўнікі Акцыі праводзілі збор сродкаў, між іншым, на Кліматычным саміце ў Варшаве. Арганізацыя хоча выкарыстаць сабраныя грошы для пакупкі вады, прадуктаў харчаваньня, мэдыкамэнтаў.
Кіраўнічка польскай арганізацыі Яніна Ахойска паінфармавала, што ўжо ўдалося сабраць 160 тысяч даляраў для філіпінцаў. Яна адзначыла, што ў гэтым значную ролю адыгралі СМІ.
Я. Ахойска: Палякі, калі ведаюць, то дапамагаюць вельмі ахвотна. Большая палова сродкаў, якія ёсьць на рахунку, паступіла на выходных, калі ў СМІ было вельмі шмат інфармацыі на гэтую тэму. Гэта сьведчыць аб тым, што палякі хочуць дапамагаць. 
“Польская гуманітарная акцыя” хацела б сабраць 1 мільён 600 тысяч даляраў. Столькі трэба, каб дапамагчы каля 50 тысячам ахвяр.
Трагедыя на Філіпінах супадае з тэмамі, якія закранае Кліматычны саміт ААН. Краінам, якія разьвіваюцца, патрэбна дапамога міжнароднай супольнасьці ў адаптацыі да наступстваў зьмен клімату.
ав