Польскі міністар падаў у адстаўку з-за дарагога гадзіньніка 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        15.11.2013 17:12
                    
                                 
                
                
                    Прычынай адстаўкі кіраўніка Мінтрансу Польшчы стаў дарагі гадзіньнік, цана якога складае больш за 4 тыс. эўра. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Міністар транспарту Польшчы Славамір Новак падаў у адстаўку. Прычына – дарагі гадзіньнік, цана якога складае больш за 4 тыс. эўра. Паводле польскіх законаў, кожны дзяржаўны служачы ды дэпутат павінен штогод падаваць да публічнага ведама дэклярацыю аб даходах і маёмасьці. Згаданага гадзіньніка Славамір Новак у дэклярацыю ня ўнёс. 
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск адстаўку кіраўніка Мінтрансу прыняў. Пытаньне дарагога гадзіньніка міністра правярае Варшаўская акруговая пракуратура.  
вс