МЗС заклапочанае
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
13.11.2013 17:33
Польскае Міністэрства замежных спраў выказвае заклапочанасьць у сувязі з інцыдэнтам у Маскве.
Амбасадар Расейскай Фэдэрацыі быў выкліканы ў міністэрства, дзе атрымаў ноту са словамі шкадаваньня з нагоды атакі на польскае дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Маскве. Нагадаем, сёньня зранку расейскія нацыяналісты абкідалі яго пэтардамі. Раней, 11 лістапада, перад расейскай амбасадай у Варшаве згарэла будка аховы дыппрадстаўніцтва.
Прэс-сакратар Mіністэрства замежных спраў Марцін Вайцехоўскі адзначае, што абодва выпадкі – і ў Варшаве, і ў Маскве – былі актамі хуліганства.
Польшча падзякавала расейскай паліцыі за хуткую рэакцыю на здарэньне ў Маскве. Аднак, як адзначае Марцін Вайцехоўскі, краіна патрабуе ад Расеі тлумачэньняў.
Прэс-сакратар МЗС патлумачыў, што пасол Аляксандар Аляксееў паставіўся да польскіх чаканьняў са разуменьнем. Падчас сустрэчы абодва бакі падкрэсьлілі сваё жаданьне будаваць добрыя і дружалюбныя адносіны паміж Польшчаю ды Расеяй.
эб