Балтыка дэградуе 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.11.2013 17:15
                    
                                 
                
                
                    Цягам двух апошніх месяцаў рыбакі злавілі 2% ад эўразьвязаўскага ліміту на лоўлю траскі. 
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                          Эўрапейскі Зьвяз павінен накарміць балтыйскую траску, - заклікаюць польскія рыбакі. Паводле іх, праблема зводзіцца ўжо ня столькі да худой, але да мёртвай рыбы.
Няправільная палітыка Эўразьвязу ды прамысловае рыбалоўства ў Балтыйскім моры выклікалі катастрофу. „ Гэта тэма нязручная для Эўрапейскай камісіі”, - лічыць Гжэгаж Галубэк, старшыня Польскага зьвязу рыбакоў.
У верасьні й кастрычніку бягучага года рыбакі злавілі толькі 2% ад ліміту на лоўлю траскі. У гэтай сытуацыі дапамогай для рыбакоў маглі б быць эўразьвязаўскія даплаты, падобныя, як для фэрмэраў,  кажа Гжэгаж Галубэк.
Гжэгаж Галубэк: Гаворка ідзе пра тое, каб дапамагчы польскаму рыбалоўству выжыць да часу, калі Эўракамісія ўрэшце прадпрыме нейкія дзеяньні дзеля затрыманьня адмоўных працэсаў, што адбываюцца ў Балтыйскім моры. Перш за ўсё, трэба дапасаваць ліміты на лоўлю да рэальных умоваў да таго часу, калі сытуацыя з рыбай у Балтыцы палепшыцца.
Уладальнікі польскіх катэраў зьвярнуліся, у прыватнасьці, да ўрада, міністэрстваў і эколягаў з патрабаваньнем заняцца праблемай выміраньня некаторых відаў рыбы, якія зьяўляюцца кормам для траскі. Паводле іх, польскія ўлады не зьвяртаюць на гэтую праблему дастатковай у вагі. 
аз