Logo Polskiego Radia
Print

Самы перагружаны польскі горад

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 07.11.2013 12:11
Варшава - трэці, пасьля Масквы і Стамбулу, самы закаркаваны мэгаполіс у Эўропе.
PAP/R.Pietruszka

Але ў яшчэ горшых заторах, чым у сталіцы Польшчы, стаяць штодня жыхары Лодзі, паведамляе газэта "Rzeczpospolita".

Сярэдні час праезду па Варшаве быў на 44% большы, чым тады, калі рух адбываўся гладка. Такія зьвесткі апублікаваныя ў справаздачы TomTom Traffic Index, падрыхтаванай вытворцам рашэньняў для спадарожнікавай навігацыі (GPS). Дакумэнт аналізуе стан у амаль 60 буйных эўрапейскіх гарадах з насельніцтвам больш за 800 тыс. жыхароў.

Згодна з вынікамі дасьледаваньня, у гадзіны пік у польскай сталіцы гэты паказьнік быў яшчэ вышэйшы - зранку ён складаў 89%, а ў вячэрні час - нават да 95 адсоткаў.

Самыя вялікія заторы фармуюцца ў Варшаве ў панядзелак раніцай і ў пятніцу ўвечары, калі большая частка жыхароў сталіцы вяртаецца або зь'язджае на выходныя.

TomTom не абмінуў увагаю іншых буйных гарадоў і выявіў, што ў Польшчы яшчэ больш незаплянаванага часу людзі праводзяць у аўтамабілях у Лодзі. Там паказьнік затораў склаў 53%, у ранішні пік - амаль 77 адсоткаў, а ўвечары - ажно 103% (гэта азначае, што паездка працягвалася ўдвая даўжэй, чым калі б рух адбываўся без затрымак).

Для параўнаньня, у Маскве, якая займае першаем месца ў сьвеце паводле затораў, ранішні паказьнік коркаў склаў 114%, а вячэрні -- 133 адсоткі.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт